29.12.2023
Навагодняя кніга поспехаў і дасягненняў
Новы год - час падвядзення вынікаў. Мы вельмі часта ў жыцці звяртаем увагу на свае памылкі: тое выйшла не так, гэта магло б быць лепш, а іншае – і зусім катастрофа! А калі зрабіць акцэнт не на правалы, а на хоць і не такія значныя, але дасягненні? Перад самым Новым годам прыёмныя сем’і  сустрэліся ў будынку Міёрскага раённага СПЦ для таго, каб стварыць агульную кнігу поспехаў і дасягненняў адыходзячага года. Кожнаму прысутнаму было чым падзяліцца з іншымі. Хтосьці вельмі добра правёў час у дзіцячым аздараўленчым лагеры і набыў новых сяброў, хтосьці прачытаў шмат новых кніг, іншы – пазбавіўся дрэнных звычак, некаторыя здзейснілі цікавыя  падарожжы, навучыліся маляваць,  рабіць сваімі рукамі прыгожыя рэчы, гатаваць незвычайныя стравы, вывучылі новыя песні, вершы, танцы, пазнаёміліся з цікавымі людзьмі. Для асобных дзяцей мінулы год стаў лёсавырашальным – яны набылі новую сям’ю, дом, дзе пра іх думаюць і клапоцяцца. А потым усе разам паспрабавалі вывесці формулу поспеху. Як высветлілася, яна не надта і складаная:  для пачатку неабходна  праявіць зацікаўленасць ва ўсім, што вакол адбываецца, дадаць аптымізм,  падтрымку аднадумцаў, камунікабельнасць, самастойнасць, адказнасць за свае ўчынкі, памножыць на веру у свае сілы – і поспех у кішэні! А які ж Новы год без падарункаў? Салодкія ласункі для ўдзельнікаў мерапрыемсва выдзеліла галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Миорского райисполкома

Государственное учреждение образования
"Миорский районный социально-педагогический центр"
Обратите внимание
Мы рады, что Вы зашли на наш сайт! Здесь Вы  найдёте информацию для педагогов, родителей, детей. Мы расскажем Вам о жизни учреждения, поделимся методическими разработками. Мы рады сотрудничеству в интересах детей!