01.06.2020    Беражыце сваіх дзязей!

  

Обратите внимание

                                                                                  Беражыце сваіх дзяцей,
                                                                                  Іх за свавольствы не лайце.
                                                                                  Зло сваіх няўдалых дней
                                                                                  Ніколі на іх не зрывайце.
                                                                                  І пакуль у доме дзіцячы смех -
                                                                                 Вы на свеце шчаслівей за ўсіх.
                                                                                 Беражыце ж дзяцінства!
                                                                                                                               Эдуард Асадаў

     Дзеці заўсёды былі і ёсць самай уразлівай і неабароненай катэгорыяй грамадзян. У сучасным свеце асабліва хочацца засцерагчы дзяцінства ад усяго разбуральнага: ад абыякавасці і жорсткасці, ад непатрэбнай інфармацыі і ранняга сталення, ад войнаў і цяжкіх хвароб. Сёння, у Дзень абароны дзяцей, давайце ўспомнім пра гэта “права на дзяцінства”.
     Сумныя факты сусветнай статыстыкі:
- 100 мільёнаў дзяцей не маюць магчымасці вучыцца, бо школ побач папросту няма;
- 10 мільёнаў штогод памірае, бо адсутнічае доступ да медустаноў і лекаў;
-  300 тысяч - вымушаныя ўдзельнічаць у войнах, у самых сапраўдных, а не камп’ютарных або цацачных;
-  мільёны малых не маюць жылля і нармальнага харчавання.
     Толькі мы, дарослыя, можам зрабіць дзяцінства яркім і бесклапотным. Хай кожнае дзіця адчувае сябе абароненым, патрэбным, любімым і бязмежна шчаслівым!
     Што патрэбна для гэтага? Сакрэт у самым простым і, бадай, самым складаным: любіць  іх. 
     Любіць дзіцяці – гэта зусім не значыць, што ў яго павінна быць усё самае лепшае (модная вопратка, заморскія дэлікатэсы, дарагія гаджэты), а бацькі павінны пайсці на ахвярнасць, каб усё гэта даць. Любіць - гэта значыць прымаць маленькага чалавека такім, які ён ужо ёсць. Смешна патрабаваць ідэальных паводзінаў і правільнасці дзеянняў ад малога, які сам і хадзіць не ўмее! Яму трэба дапамагаць ўстаць на ногі.
     Дапамога заключаецца ў розных дзеяннях, перш за ўсё ў зносінах. З малым трэба размаўляць, нават калі ён яшчэ не разумее гаворкі. Затое ён вучыцца вымаўляць гукі. Важна, каб яму чыталі вершы, распавядалі на ноч казкі або гісторыі, адпаведныя ўзросту. Дзіця вучыцца, спазнае, не трэба яму ў гэтым перашкаджаць, лепш дапамагчы. Хай ідзе басанож па квітнеючым лузе! Тупае ў ботах па лужыне, гуляе ў снежкі з аднагодкамі.
     Усталюйце межы дазволенага і пашырайце іх паступова, па меры сталення дзіцяці. Так дзіця будзе адчуваць сябе ў бяспецы ў любым узросце, спачатку пад абаронай дарослых, а потым ён і сам стане моцным і самастойным.
     Калі вы адчуваеце, што адносіны з сынам або дачкой, асабліва калі яны ў пераходным узросце,  сталі  залішне рацыянальнымі і халоднымі, то трэба ўзяць за правіла хоць бы раз у тыдзень адкласці ўсе справы, сесці побач з падлеткам, абняць яго і сказаць яму, што любіце яго,  спытаць, ці патрэбна ў чымсьці дапамагчы. А калі ён не захоча абняцца, то папрасіць проста разам папіць гарбаты і спакойна, нікуды не спяшаючыся, пагаварыць – без настаўленняў і ацэньвання – па душах, паглядзець добры фільм, падзяліцца ўражаннямі. Мы часта пераацэньваем сілу строгіх, хай нават самых правільных настаўленняў,  і недаацэньваем сілу  цёплай бацькоўскай ўсмешкі і добрага ласкавага падбадзёрвання. А  менавіта яны разам з нашай малітвай аб дзецях здольныя тварыць цуды.
     Рэдка хто з бацькоў з’яўляецца адразу “моцартам выхавання” – вопыт часцей за ўсё прыходзіць з практыкай. Магчыма, камусьці не будуць лішнімі наступныя парады псіхолагаў:
1. Не чакайце, што ваша дзіця будзе такім, як Вы, ці такім, як вы хочаце. Дапамажыце яму стаць не Вамі, а сабой.
2. Не патрабуйце ад дзіцяці платы за ўсё, што вы для яго зрабілі. Вы далі яму жыццё, як ён можа аддзячыць Вам? Ён дасць жыццё іншаму, той - трэцяму, і гэта незваротны закон падзякі.
3. Не спаганяйце  на дзіцяці свае крыўды, каб у старасці не есці горкі хлеб. Бо што пасееш, то і ўзыдзе.
4. Не стаўцеся да яго праблем пагардліва. Жыццё дадзена кожнаму па сілах і, будзьце ўпэўненыя, яму яно здаецца такім жа цяжкім і праблемным не менш, чым Вам, а можа быць, і больш, паколькі ў яго няма вопыту.
5. Не прыніжайце!
6. Дзіця - гэта не тыран, які завалодвае ўсім вашым жыццём, не толькі плод плоці і крыві. Гэта тая каштоўная чаша, якую жыццё дало Вам на захоўванне і развіццё ў ім творчага агню.
7. Умейце любіць чужое дзіцяці. Ніколі не рабіце чужому тое, што не хацелі б, каб рабілі вашаму.
8. Любіце сваіх сыноў і дачок любымі — магчыма, не такімі таленавітымі, удачлівымі, як вам хацелася б, любіце  дарослымі. Размаўляючы з імі - радуйцеся, таму што дзеці - гэта свята.
          

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Миорского райисполкома

Государственное учреждение образования
"Миорский районный социально-педагогический центр"
Мы рады, что Вы зашли на наш сайт! Здесь Вы  найдёте информацию для педагогов, родителей, детей. Мы расскажем Вам о жизни учреждения, поделимся методическими разработками. Мы рады сотрудничеству в интересах детей!